Originally published at Chris. You can comment here or there.
Увага! Дапамажыце народу апазнаць і здаць міліцыі невядомых! Распаўсюдзьце максімальна шырока!
На ўчорашніх акцыях маўчання па ўсёй краіне было затрымана некалькі соцень выпадковых людзей, якія проста гулялі з дзецьмі (Барысаў, сям'я Максімавых і 2-гадовы сын, а таксама маладая маці з гадавалай дачкой, раней - выпадак Волі Чайчыц са Смалявічаў: затрымалі яе 1.5-годняга сына), таксама забіралі бацькоў, а дзяцей пакідалі адных на вуліцы (Мінск), затрымлівалі людзей ля Гіппа ў Мінску, якія проста палілі, хацелі затрымаць жанчыну, якая выйшла з пакупкамі і двума малымі дзецьмі з Гіппа, у Вілейцы 2.5 гадзінаў ў пастарунку таміўся сабака (!) разам з гаспадаром, таксама ў Мінску затрымалі раварыста з роварам упрыдачу. Затрымалі жанчын сталага веку: адна цяпер у бальніцы, бо ў яе было кепска з сэрцам, у мужчыны здарыўся прыступ ля Нацыяналкі, выклікалі хукую.
ЛЮДЗІ! ТРЭБА ГЭТА СКАНЧАЦЬ! Гэта НАША краіна, і НЕ ІМ выбіраць для нас час і месца для шпацыраў!